Ніва № 27 (3451), 03 ліпеня 2022 г.
Як у нас з торфам былоМарыя КУЖАЛЕЎСКАЯЗдабыванне торфу для апалу не было такім паўсюдным, як мне здавалася. Калі я была паругадовай дзяўчынкай, лічыла, што калі торф капае мой тата, робяць гэта таксама іншыя. Праўда, іншыя таксама капалі торф на апал, ды тыя, у каго не было ўласнага лесу. Тыя, хто меў свой лес, драўніну на апал бралі адтуль. Вугаль быў па за магчымасцю звычайнага гаспадара. Калісь у гаспадарцы трэба было брацца за розныя рашэнні, і такой развязкай быў якраз торф. Што гэта такое торф? Гэта ападкавая парода, наймалодшы выкапнёвы вугаль. Торф мае яго ў сабе не менш за 60 працэнтаў. Тым не менш прыдаваўся ў якасці апалу. І ён выконваў даволі добра сваё заданне. Гарэў даўжэй чым драўніна, а і цяпла даваў больш. Позняй вясной, на пачатку лета мы ўсёй сям’ёй выходзілі на луг капаць торф. Тата браў з сабой адпаведную прыладу да выкройвання «цаглінак». Спачатку трэба было рыдлёўкай зняць слой дзёрну. Часам гэты слой быў досыць тоўсты, і часам кідалі капаць далей, таму што торф быў слабой якасці. Нельга было капаць блізка папярэдняй ямы з пад торфу, бо вада маментальна даставалася да свежавыкапанай ямы... Калі ўжо знайшлі адпаведны залеж торфу, здымалі дзёран і прыступалі да асноўнай працы пры здабычы. Тата вырэзваў адпаведныя цагліны торфу. Меў такую рыдлёўку, якая адрэзвала такія самыя роўныя кавалы торфу. Падаваў іх маме, а мама мне. Тыя цагліны былі вельмі цяжкія. Трэба было іх складваць у рыхлыя, не надта высокія (...) |