Ніва № 27 (3451), 03 ліпеня 2022 г.

Каплічка ў Кнарыдах

Юрый БАЕНА

Каплічка Іконы Божае Маці „Усіх гаротных Радасць” у Кнарыдах... Яна на крыніцы каля вёскі, адкуль увесь год выплывае вада.

Даўным-даўно сярод лугоў на вялікім камені аб’явілася Багародзіца. Невідучы хлопец, ведзены бацькам, захацеў дакрануцца да Яе нябеснага ўбору. Багамаці раптоўна знікла, а хвораму хлопцу вярнула зрок. З 1872 года паломнічаюць сюды людзі да святога каменя, на якім адбіўся след босай ступні Найсвяцейшай Заступніцы. І да святыні, у якой моляцца за аздараўленне ад хвароб.

Помню добра, як першы раз ў далёкім-далёкім маленстве ў цёплую сонечную рань з матуляй і бабуляй ішоў я на Пяценку ў Кнарыды. Над намі шумелі вершаліны хвой, на лугах блішчэлі травяністыя хвалі, усміхаліся прыдарожныя кветкі, рунела жыта. Высока-высока ў сінім стэпе нябёс звінелі жаваранкі. Ззяла ўся прырода, а мы спяшаліся ў светласць радаснага дня — да люстранай тоні святой крыніцы...

Плыла-плыла рака часу. У жыцці мітуслівым, бурлівым міналі гады і дзесяцігоддзі.

Ноччу з 31 ліпеня на 1 жніўня 2016 года каплічка была падпалена. У святым месцы бушаваў шквал пажару.

Агрубелі сэрцы ў многіх людзей. Асабліва сёння чалавека калечыць і нішчыць цемра бездухоўнасці. Вакол буяніць трава забыцця.

Аднак у свеце бязвер’я ўсё яшчэ трэба гаварыць пра веру, у свеце без надзеі — пра надзею, у свеце без любові — пра любоў. У сумных і страшных вачах гордых вылюдкаў і дэгенератаў можа яшчэ варта шукаць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF