Ніва № 27 (3451), 03 ліпеня 2022 г.
«Сонцаграй» — фестываль беларускай традыцыіАляксей МАРОЗФестываль беларускай традыцыі «Сонцаграй», арганізаваны Фондам «Тутака», пачаўся 19 чэрвеня з фэсту ў Дубічах-Царкоўных. Папярэдзілі яго яшчэ майстар-класы па выконванні даўніх песень, якія вяла спецыяліст па фальклорным спеве Ірына Мазюк. Дзяўчаты з гайнаўскага калектыву «Крэсоўкі» вучыліся песням з рэпертуару калектыву «Арэшкі» з Арэшкава, якімі захапілі фестывальную публіку. Дзве спявачкі калектыву «Дабрывада» займальна заспявалі рагулькі, вяснянкі і сямейна-бытавыя песні, выступаючы напераменку з «Крэсоўкамі». Інструментальны калектыў «Гайда Банда» запрэзентаваў даўнія танцавальныя творы. Можна было купіць традыцыйнае рукадзелле і прысмакі, спечаныя гаспадынямі з ваколіц Белавежскай пушчы. Былі таксама майстар-класы па маляванні сумак для пакупак, можна было купіць кніжкі і фотаальбомы. Сярод публікі былі паклоннікі фальклору, якія спецыяльна прыехалі, каб паслухаць даўнія народныя песні. Фестываль пачаўся з песні пра любоў да Беларусі «Аксамітны летні вечар». Займальна заспяваў яе калектыў «Крэсоўкі», які складаюць Эва Іванюк, Барбара Буднік і Люіза Корзун. У час свайго дэбюту на сцэне «Крэсоўкі» выконвалі як песні на літаратурнай беларускай мове, так і народныя з Арэшкава і наваколля. — Калі мы атрымалі прапанову прыняць удзел у фестывалі, доўга не задумваліся і адгукнуліся станоўча. Мы рады майстар-класам па выконванні даўніх песень. Тут можам выступіць перад публікай, (...) |