Ніва № 27 (3451), 03 ліпеня 2022 г.
Скрасці беларускія мары (6)Яўген ВАПАНа зломе студзеня і лютага гэтага года я ў гэтай рубрыцы ў пяці адрэзках пад вышэйзгаданым загалоўкам публікаваў фельетоны пра закалот з ідэяй спалучэння Самаўрадавага прадшколля № 14 з Пачатковай школай № 4. У народзе папулярна называюць іх беларускімі. У Беластоку гэта адзіныя самаўрадавыя асветныя ўстановы, у якіх навучанне беларускай мове вядзецца ў якасці мовы нацыянальнай меншасці. Ідэя аб’ядання мела сваіх хросных бацькоў у выглядзе праваслаўнага віцэ-прэзідэнта горада Адама Мусюка і старшыні асветнай камісіі Гарадской рады Іаанны Місюк, таксама выбранай ад Форуму меншасці Падляшша. Прапанаваная развязка сустрэлася з грамадзянскай акцыяй пратэсту бацькоў дзяцей і беларускіх арганізацый у Польшчы. Два разы былі сабраны подпісы пад петыцыямі, размовы з усімі гульцамі палітычных сіл, якія засядаюць у Гарадской радзе, прынеслі эфекты. У сераду 16 лютага прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі на прэс-канферэнцыі заявіў, «што праект аб’ядання не будзе ім падтрымлівацца. Улады горада паспрабуюць вярнуцца да тэмы стварэння комплексу школы і садка пры ўмове жадання бацькоў, дзеці якіх вывучаюць беларускую мову. Таксама былі агучаны планы па спрыянні агульнаму вывучэнню беларускай мовы і пошуку горадам сродкаў для правядзення рамонту будынкаў абедзвюх асветных устаноў так вельмі важных і патрэбных для існавання беларускасці ў сталіцы Падляшскага ваяводства». Так больш-менш выглядаў той дасягнуты тады (...) |