Ніва № 27 (3451), 03 ліпеня 2022 г.

Палігон

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

З тэрыторыі Беларусі ізноў паляцелі ракеты па ўкраінскіх населеных пунктах. Ноччу на 25 чэрвеня, пакуль правіцель РБ «гасцяваў» у Пуціна, расейскія бамбардзіроўшчыкі прыляцелі ў Беларусь і здзейснілі каля чатырох дзясяткаў пускаў смертаносных ракет. Падкрэслю, менавіта з тэрыторыі Беларусі армія чужой краіны здзяйсняе цэлыя ваенныя аперацыі. Чарговая такая правакацыя зробленая для таго, каб Узброеныя Сілы Украіны зрабілі ўдар у адказ па аб’ектах у Беларусі, што развяжа рукі агрэсарам і дазволіць пагнаць беларускае войска праз мяжу. Украіна пакуль стрымліваецца і не наносіць такіх удараў — але ці надоўга хопіць ёй вытрымкі. Да ўсяго ў арсенале ў пуцінскай банды — цэлая процьма палітычных і ваенных правакацый. Украінская выведка ўжо агучыла адзін з планаў расейскіх спецслужбаў — здзейсніць шэраг тэрарыстычных выбухаў і абстрэлаў па стратэгічна ключавым палескім беларускім горадзе Мазыр, звінаваціўшы пры тым Украіну. Гэта старыя правераныя прыёмчыкі, калі расейская ФСБ узрывала жылыя дамы ў сваіх гарадах, вінаваціўшы пры тым чачэнцаў.

Беларусь для Масквы — гэта традыцыйны ваенны палігон, поле для эксперыментаў і правакацый. Так было заўсёды, але гісторыя дваццатага трагічнага стагоддзя так і не навучыла беларускага народа ў сваёй пераважнай масе. Людзі так і не зразумелі ні расстрэлаў у Курапатах, ні сутнасці Другой сусветнай вайны, ні пазнейшых падзей, калі на палескіх балотах праводзілі вайсковыя выпрабаванні, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF