Ніва № 27 (3451), 03 ліпеня 2022 г.
Лёнік Тарасэвіч — наш доктар honoris causa!Ганна КАНДРАЦЮК— За безупынныя пошукі, новыя выклікі, перасяканне культурных і гістарычных межаў і перашкод. Прафесар Лявон Тарасэвіч — асоба знакавая для краіны і нашага рэгіёна, вучэльні, навукі, мастацтва. Для нас вялікі гонар, каб на дваццаціпяцігоддзе дзейнасці вучэльні, прысвоіць яму самае вялікае акадэмічнае званне, званне доктара honoris causa, — сказаў прафесар Роберт Цібароўскі, рэктар Універсітэта ў Беластоку. А які вялікі гонар для нас, беларусаў Падляшша! 22 чэрвеня г.г. многія запамятаюць з за ўзнёслай і адначасова сяброўскай атмасферы, якая запанавала ва ўніверсітэцкім будынку па вуліцы Свярковай, 20. З’ехаліся з цэлай краіны і замежжа важныя госці, сваякі і сябры з блізкага і далейшага суседства, прадстаўнікі навуковага свету, палітыкі. З’явіўся сам Дональд Туск, былы старшыня Рады ЕС, і былы прэм’ер-міністр Польшчы, парламентарыі Павел Коваль, Роберт Тышкевіч і Кшыштаф Трускаляскі, рэктар Мастацкай акадэміі ў Варшаве Блажэй Астоя Лінскі, выдатная мастацтвазнаўца, былая дырэктар галерэі «Захэнта» Анда Ротэнберг, ды іншыя. Запрашэнне прынялі таксама мясцовыя палітыкі, між іншым, маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі ды войт Гарадоцкай гміны Веслаў Кулеша. На міг наш лакальна-правінцыйны свет ператусаваўся з салонамі Еўропы, навуковымі званнямі і мастацкімі навінкамі. Ды ўсяму садзейнічала гарачыня пачуццяў, сакавіты гумар, захапленне. Госці выказвалі віншаванні з (...) |