Ніва № 26 (3450), 26 чэрвеня 2022 г.

Па іншым маршруце (далейшы этап)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Заміж чаканага мною аптымістычнага ходу атмасферных падзей, тыя падзеі адправіліся зусім іншым маршрутам — Нябёсы сталі даволі рашуча тушыць мой аптымізм штораз мацнейшым душам. Даязджаючы ў Цехановец рашыў я зразу кінуцца ў нейкі мажнейшы магазін і купіць парасон, чарговы — бо ж дома назбіралася іх ужо пад дзясятак. Ды здарылася нечаканасць — вадзіцель замбраўскага аўтобуса, з кузава якога меў я адправіцца пад нябесны душ, спытаў, ці не хачу я парасон, які нехта раней забыў у тым жа аўтобусе. Неразумна было адмаўляць. Добры шафёр, як біблейскі добры самаранін, яго яшчэ крыху паладзіў, бо дзе-нідзе плёнка пазлазіла са спіц, і з новым дабром прызямліўся я перад цеханавецкім касцёлам.

«Господі! Ты ўсё бачыш і ўсё віедаеш! Посылаеш нам імпульсы шчасьтя і проекцію доруог, якіе вэдут да абсолюту. Ты напоўніў сэрцэ віерою ў Добро, пудняў увэрх сілу Духа, тхнуў Надіэю. [Ты] одкрыў Міры бэз Тьмы і бэз смутку, дэ царыт Добро і Шчасьте, дэ любы пункт просторы пронізаны божэственною Любоўю. Часамі думаеш, а што было б, коб Всевышні затрымаў і нэ пустіў проекцію энэргіі Любві во ўсіэ закуткі Всэленноі? Россыпаласе б вона до прэакватычноі стадіі, чы надаліэй крутіласе б кругом галяктык і сонць, за то мэртва? А можэ Сьвіэт напоўніўсе б энэргіёю Зла, а сілы Тьмы царылі бы во ўсю!? Ні всэленьскі сатана, ні галяктычны дэмон млечного путі нэ дрыэмле. І наш плянэтарны дэмон нэ сьпіт і знайдэ любую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF