Ніва № 26 (3450), 26 чэрвеня 2022 г.

Гісторыя ў Спічках

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У нядзелю 29 мая ў вясковай святліцы ў Спічках адбылася сустрэча з прафесарам Мікалаем Алексеюком пра гісторыю Спічкоў. Мерапрыемства выклікала вялікае зацікаўленне не толькі жыхароў гэтай вёскі, але і навакольных. Парадная зала святліцы была запоўнена слухачамі, для якіх арганізатары сустрэчы даносілі крэслы з будынка былой школы. Несумненна, паспрыяла такой шматлюднасці і ладжаная ў той дзень на мясцовых могілках Радаўніца, на якую з’ехалася і шмат тамашніх выхадцаў у розныя гарады.

Мікалай Алексяюк, ураджэнец Спічкоў, а зараз жыхар Варшавы, зачытаў свой даклад на высокім акадэмічным узроўні. Быў размашысты гістарычны штрых, сягаючы часоў сярэднявечча. Шмат было пра Бельск, якога мяшчанамі лічыліся і жыхары навакольных гістарычнаму гораду вёсак, як Відава, Ягуштова, Праневічы, Стрыкі, Шасталы ці менавіта Спічкі. Аўтар даклада даследаваў гістарычныя метрыкі горада Бельска з XVI стагоддзя, дзе ў пераліку мяшчан фігуруе прозвішча Спічко. Магчыма, што ад яго, уладальніка гарадскіх грунтоў, і пайшла назва вёскі.

Інфармацыйны стэнд пасярэдзіне вёскі інфармуе, што назва мясцовасці можа выводзіцца ад слова „спіца”; магчыма, што згадваны ў метрыках Спічко вырабляў спіцы для колаў. Са стэнда: „З’яўленне мяшчанскіх вёсак вакол Бельска сягае XVI стагоддзя, калі па загадзе каралевы Боны была праведзена валочная памера. У яе выніку ўсе пасяленцы, якія жылі на вялікім абшары вакол горада, былі размешчаны ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF