Ніва № 26 (3450), 26 чэрвеня 2022 г.

У Райску

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Райск у ліку нешматлікіх мясцовасцей, якія маюць сваю закладную легенду; як Рым ці Варшава. Паводле гэтай легенды, да будовы царквы ў Райску прычынілася цудоўная ікона, што з’явілася пры крыніцы з гаючай вадою каля Храбал. Уладальнік маёнтка ў Сталавачы рашыў пабудаваць у сябе царкву і перавезці ў яе цудадзейную ікону. Валы, што цягнулі павозку з іконай, спыніліся ў Райску і ніякім спосабам не ўдалося іх рушыць далей, у напрамку Сталавача; такія паводзіны жывёл людзі палічылі цудоўным загадам для пабудовы царквы менавіта ў Райску. А здарылася гэта ў дзясятую пятніцу пасля Вялікадня; год здарэння, як і ў кожнай легендзе — не падаецца.

Найранейшыя пісьмовыя згадкі пра Райск датуюцца XVI стагоддзем. У прыватнасці, з 1523 года, калі была напісана даравальная грамата Райска бельскаму землеўладальніку. У люстрацыі каралеўскай маёмасці ў Падляшшы ад 1570 года чытаем, што вёска Райск мае 51 валоку зямлі пасрэднай якасці.

У 1875 годзе была ў Райску ўзведзена мураваная царква і годам пазней у яе перанеслі легендарную ікону. У 1887 годзе ікона была абкладзена металічнай рызай, а ў 1889 годзе быў для яе выкананы ківот з пазалочанымі калонкамі.

Расійскі археолаг і святар Мікалай Пакроўскі пісаў у канцы ХІХ стагоддзя: «У раенскай праваслаўнай царкве знаходзіцца ікона Багародзіцы размерам 8 на 8 вяршкоў (1 вяршок = 4,4 см; значыць размер іконы 35х35 см — А. В.), якую лічылі, мяркуючы па даравальным запісе Аўгуста (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF