Ніва № 26 (3450), 26 чэрвеня 2022 г.

Аванс у Народнай Польшчы (ч. 75)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Літаратурную мову мо лепш ведаюць ад мяне. І гэта шанц для іх, каб лад жыцця пацёк належным чыстым ручайком і ніхто не прападзе, калі як беларус павядзе сябе належным чынам. Трэба вярнуцца да гэтай тэмы і таго, хто цяпер вучыць у нашай прыгожай школе. Нельга забыць і пра першага нашага начальніка гміны Мікалая Чыквіна, які таксама меў талент арганізатара і мог рашуча і плаўна гаварыць з вышэйшымі ў той час партыйнымі працаўнікамі. І яго слухаліся, і гэта пры яго кадэнцыі ўсе нашы сцежкі-дарожкі (ясна, не ўсе) прынялі іншую форму і просты кірунак, бо былі нанова перакапаны і адрамантаваны ды пакрыты гравіем-жвірам. І хіба пісаў я, што амаль па ўсіх вёсках нашай гміны былі пабудаваны крамы-малачарні, а малако тады нешта значыла і быў нейкі даход з яго; гэта не сёння.

Што ж, М. Чыквін быў вымушаны кінуць сваю пасаду, але такі чалавек не прападзе і ў Гайнаўцы, дзе пачаў жыць, знайшоў работу як старшыня над пенсіянерамі, аб чым наш пачэсны Віктар Бура некалькі разоў пісаў у «Ніве». І гэты чалавек М. Ч. таксама перажыў некалькі сваіх драм і бяды, калі ў 80-я гады працаваў у гміне; згарэла яго новапабудаваная драўляная хата на новым пляцы на Выкрутах. Пра прычыну пажару па-рознаму гаварылі, але вінаватага не знайшлі. А пасля гэтаму чалавеку і жонка памерла, а гэта ўжо трагедыя. І ён ужо сам не жыве; некалькі гадоў таму ў сваёй кватэры ўначы ў сне памёр. Таксама наш пачэсны войт Анатоль Паўлоўскі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF