Ніва № 26 (3450), 26 чэрвеня 2022 г.

«Музей нашых краявідаў» — частка 1: ГУК

Дар’юш ЖУКОЎСКІ

Усё наша жыццё, тут і цяпер, уздзейнічае на нас праз нашы пачуцці. Усе нашы пачуццёвыя пейзажы запісаны ў нас. Гук, пах, смак, візуальныя і сенсорныя пейзажы. У еўрапейскай культуры існуе вера ў перавагу зроку ва ўспрыманні ландшафту. А іншыя пачуцці? Як мы памятаем наш свет? Як мы ўспрымаем наша Падляшша? Як мы тут арыентуемся ў прасторы? Як яна мяняецца з часам?

У суботу 21 мая 2022 г. мы з жонкай паехалі ў Гарадок. Мы вырашылі ехаць з Вялішава праз Брок, Цехановец, Бельск-Падляшскі, Заблудаў, Міхалова. Па дарозе яна расказала мне, што слухала на радыё TokFM цікавую перадачу пра даследаванне гукаў горада ў Лодзі. Што некаторыя гукі больш не ўзнікаюць. Што толькі адзінкі памятаюць пра іх. І што іх можна прыемна асацыяваць з домам. Гэтае пытанне мяне зацікавіла.

Вярнуўшыся дадому, я вырашыў знайсці падкаст гэтай перадачы. Праслухаць яе цэлую. Гэтая перадача тычылася даследаванняў доктар Юстыны Андэрс-Мараўскай і доктара Міхала Сандкоўскага з факультэта міжнародных і палітычных даследаванняў Лодзінскага ўніверсітэта пра гукавы ландшафт гарадоў.

«Навукова я займаюся гарадской палітыкай і, шукаючы магчымасці ўключыць гукавыя праблемы ў сваю даследчую працу, я хацела аб’яднаць пытанні сумеснага кіравання і сумеснага прыняцця рашэнняў аб гукавым ландшафце горада жыхарамі, патэнцыялу гукаў у аповедзе пра ідэнтычнасць горада і эстэтызацыю горада, робячы яго прыгожым, таксама ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF