Ніва № 26 (3450), 26 чэрвеня 2022 г.

ІХ Пікнік з беларусам без каранавірусных абмежаванняў

Аляксей МАРОЗ

З-за пандэміі каранавіруса Пікнік з беларусам не быў наладжаны ў 2020 годзе, а ў 2021 годзе арганізаваўся толькі восенню і то з улікам санітарных абмежаванняў. Сёлета ІХ Пікнік з беларусам адбыўся без усялякіх перашкод, але з за дрэннага надвор’я праводзіўся ў актавай зале Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы. Невыпадкова пікнік адбыўся 1 чэрвеня, калі ў пачатковых школах Гайнаўкі традыцыйныя ўрокі былі адменены па прычыне Дня дзіцяці. Вучні з гэтай нагоды маглі наведаць Гайнаўскі белліцэй у час рэкламнага беларускага мерапрыемтва. Перад публікай у актавай зале побач белліцэістаў выступілі вучні пачатковых школ, дарослыя асобы і дашкольнікі. Удзельнікі мерапрыемства знаёміліся з беларускай культурай і адначасна з атмасферай у белліцэі. Вучні ж будуць пазней вырашаць куды ім паступаць на далейшую адукацыю і частка малодшых удзельнікаў пікніка пасля паступае менавіта ў Гайнаўскі белліцэй. Асноўную публіку састаўлялі белліцэісты, якія ў канцы мерапрыемства рванулі да танцаў пад гукі гурту «Метро» з Гайнаўкі, які ўзначальвае Данель Сакоўскі з Арэшкава.

Дырэктар Гайнаўскага белліцэя Ігар Лукашук удакладніў, што некалькі дзён раней у школе была наладжана першая пасля пандэміі патанцоўка і вучні масава прынялі ў ёй удзел. У час пікніка танцаваў таксама галоўны арганізатар Пікніка з беларусам, настаўнік беларускай мовы Ян Карчэўскі. Ён разам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF