Ніва № 26 (3450), 26 чэрвеня 2022 г.

Залатая прыбіральня

Віктар САЗОНАЎ

Золата! Ай, гэтае золата! Што праз яго толькі не нарабілася на свеце...

Людзі шукалі золата ва ўсе часы з азартам заядлага грыбніка. Многія шукаюць скарбы і зараз паўсюдна і ў розны спосаб, аддаючы перавагу менавіта гэтаму шляху імгненнага персанальнага абагачэння. І толькі дурань можа смяяцца з той бліскучажоўтай з чырвоным адценнем мары пра багатую рэчаіснасць, аздобленую самымі дарагімі аўтамабілямі, уласным домам памерам з Вавілонскую вежу і станам непаўторнай асалоды ад бязмернай зайздрасці цяперашніх суседзяў і былых аднакурснікаў.

Толькі недасведчаныя людзі тую мару называюць безнадзейнай тратай часу. Пры больш дэталёвым аналізе прыходзіш да нечаканай высновы, што золаташукальнікі, напэўна, маюць рацыю. Нават у латарэі ўкладваюцца апошнімі сродкамі мільярды людзей. Хоць усе ведаюць, што шанц выйграць вялікую суму ў латарэю ў разы меншы, чым знайсці кучу золата, капнуўшы адзін толькі раз рыдлёўкай у чыстым полі ўжо засаджаным бульбай. Ну то чаму б не паспрабаваць пашукаць шчасця абагаціцца праз пошук скарбу?!

Вось і шукаюць людцы манеты вакол старадаўніх замкаў і нават у чыстым полі, ды пакою не ведаюць. Вось і лазяць яны з рыдлёўкамі вакол старадаўніх фальваркаў і даўно разбураных хат былых мясцовых рабінаў, наіўна мяркуючы, што золата само прыліпала да прадстаўнікоў гэнай рэлігіі і культуры. А можа і не наіўна. Хто яго ведае.

Шукаюць неўтаймаваныя аматары імгненнага абагачэння (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF