Ніва № 26 (3450), 26 чэрвеня 2022 г.

Варшаўская сустрэча

Яўген ВАПА

На мінулым тыдні пасля доўгай адсутнасці ў сталіцы Польшчы па запрашэнні Алеся Зарэмбюка — старшыні Беларускага дома, распаложанага на варшаўскай прэстыжнай Саскай Кэмпе, была ў мяне магчымасць выступіць са сваімі думкамі наконт нашай беларускай нацыянальнай меншасці. Вялікае дзякуй, Алесь, што памятаеш пра нас, мясцовых падляшскіх аўтахтонаў. На сёння, здаецца, сам Алесь — найбольш распазнавальны беларус у польскіх медыя, які доўгімі гадамі ажыццяўляе мару пра беларускую свабоду. Родам ён з Мастоў, што на Гарадзеншчыне, але яго бабуля родам з Андрыянак, што пад Боцькамі, пры шашы Бельск — Сямятычы, адкуль яе сям’я ўцякла пасля 1945 года перад пераследам з боку польскіх нацыяналістаў. Таму, адкуль я ведаю Алеся, ён заўсёды ганарыўся сваім падляшскім паходжаннем. І не раз, і не два бывае цягам года і ў родных яму Андрыянках. На сустрэчу, вядома, прыхапіў я апошнія ніўскія выданні, як і сам тыднёвік. Якой жа мілай сэрцу і душы было тое, што на сустрэчы з’явілася наша сусветнай вядомасці мастачка родам з Бельска-Падляшскага Гося Дмітрук, якая толькі што вярнулася са сваёй выстаўкі ў Рыме. Важна, што там супольна з музычнай прэзентацыяй выступіў таксама Юрка Асеннік. Віншую іх і дзякую за прамоцыю нашага кутка зямлі ў вялікім свеце. Другой нашай, можна сказаць сямейна-рэдакцыйнай асобай быў Дарэк Жукоўскі, вядомы ніўскі паэт і публіцыст. Кароткая размова і супольны здымак з імі гэта для мяне таксама вялікая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF