Ніва № 26 (3450), 26 чэрвеня 2022 г.

Заслужыць сяброўства

Міраслаў ГРЫКА

Блізкае сяброўства, якое доўжылася некалькі дзесяцігоддзяў паміж дзвюма суседкамі, абарвалася — раптоўна і на амін. Ніхто гэтага не чакаў, менш за ўсё яны самі. На пытанне, у чым прычына, яны адказвалі ўнікліва або грэбліва махалі рукой, нібыта сама рэч была дробязная, а разарванне сяброўскіх повязей было слушным і бясспрэчным, ды ахоплена клаўзулай таямніцы нават для бакоў гэтага дзіўнага канфлікту. І тым больш для мяне, іх суседа, які жыве на адным з імі пад’ездзе і значна маладзейшага за іх. Неўзабаве яны абедзве памерлі адна за адной і ў адзін і той жа дзень, нібы ў змове. Гэта была падзея як інтрыгуючая, так і натхняльная для нашай «клетачнай» суполкі. Беззаганнае сяброўства дзвюх дам карысталася ўсеагульнай павагай. Так што здагадкам не было канца — што здарылася, чаму, а можа, нехта засунуў паміж іх атрутны язык? Падобных пытанняў было больш, але паступова пачала выпрацоўвацца прымальная для ўсіх канцэпцыя. Што ж, нехта мудра ўгледзеў своеасаблівы акт прымірэння ў адначасовай смерці абедзвюх жанчын. Нават калі гэта не было вынікам свабоднага выбару абодвух бакоў канфлікту, а было толькі вынікам паслядоўнай логікі, якая паставіла іх амаль саракагадовае і непахіснае сяброўства вышэй за выпадковыя хімеры чалавечай і звышчуллівай псіхікі, так і засталося прымірэнне. Гэта пацвярджалася тым, што абедзве дамы былі пахаваны на адных могілках і, хацелі яны таго ці не на світанні жыцця, у суседстве — магіла побач з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF