Ніва № 26 (3450), 26 чэрвеня 2022 г.

Кіеў — новая сталіца еўрапейскай палітыкі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Расейская акупацыя і вайна ва Украіне за некалькі месяцаў істотна ператрэслі старую геапалітычную рэальнасць. Нават моцныя гэтага свету зараз змушаны падладжвацца пад новую рэальнасць. Відавочна, што з гэтай вайны Стары свет выйдзе ўжо зусім з новымі раскладамі і суадносінамі сіл. Напэўна зменяцца не толькі палітычныя блокі, пасьянсы і разлікі, але і межы асобных дзяржаў.

Украіна за чатыры месяцы вайны стала эпіцэнтрам не толькі жудасных бамбардзіровак, але і цэнтрам палітычных візітаў. У Кіеве за гэты час перабывала нямала сусветных палітыкаў і аўтарытэтных дзеячаў — ад міжнародных арганізацый да зорак кінематографа. Мінулы ж тыдзень быў адзначаны палётам на берагі Дняпра надзвычай прадстаўнічай дэлегацыі. Кіеў наведала тройка кіраўнікоў еўрапейскіх палітычных дзяржаў-цяжкавагавікоў — Германіі, Францыі і Італіі, у кампанію да якіх быў узяты яшчэ румынскі прэзідэнт Клаўс Ёханіс. Апошні, у адрозненне ад Шольца, Макрона і Драгі і дагэтуль заслугоўваў добрых слоў — Румынія амаль з пачатку расейскай агрэсіі была прынцыповай і паслядоўнай у падтрымцы Украіны. Сустрэча гэтага квартэта з кіраўніком Украіны Уладзімірам Зяленскім суправаджалася нібыта цёплымі абдымкамі, цвёрдымі выказваннямі і запэўніваннямі заходніх палітыкаў у падтрымцы краіны, якая гераічна бароніцца ад агрэсара і зазнае вялізныя людскія і матэрыяльныя страты. Таму многія зноў захацелі паверыць, што «захад з намі». (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF