Ніва № 26 (3450), 26 чэрвеня 2022 г.

З Любліна блізка на Усход. Тыдзень з культурай Беларусі і Украіны

Уршуля ПАЛЮХОВІЧ

Упершыню ў Любліне стартаваў Фестываль «Блізкі Усход». На працягу тыдня штодзень можна будзе пабываць на спектаклях, паэтычных сустрэчах, перформансах, якія маюць набліжаць культуру Беларусі і Украіны. Фестываль мае адкрываць не толькі на культуру, але таксама на мову нашых суседзяў. А ў гэтую, як падкрэсліваюць арганізатары, варта штораз уважлівей услухоўвацца.

Люблін, асабліва ў летнія месяцы, мае багатую культурную прапанову. Пачынаючы ад траўня, турыстаў прыцягваюць цыклічныя фестывалі, якія цягам гадоў карыстаюцца безупыннай папулярнасцю. У Любліне таксама нярэдка праходзяць сустрэчы з прадстаўнікамі ўсходняй культуры. У гэтым месяцы ў Любліне прайшоў шэраг акцый падтрымкі бежанцам з Украіны, сустрэч з пісьменнікамі (прамоцыя кнігі Уладзіміра Арлова, прамоцыя паэтычнага зборніка Лесі Стэповычкі), выставак ці вулічных спантанных акцый, ладжаных новымі жыхарамі горада, якія тут з’ехалі пасля выбуху вайны. Сам Люблін абвешчаны быў „Сэрцам беларускага тэатра ў Польшчы”. І менавіта тут у рамках фестывалю «Блізкі Усход» прайшла прэм’ера спектакля «Гусі-людзі-лебедзі» Аляксандра Гарцуева. Гэтым разам рэжысёр прадставіў візію будучыні, створанай на аснове адной з частак рамана «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча, якога літаратура зараз у Беларусі лічыцца экстрэмісцкай. У рамках фестывалю адбудзецца віртуальная прэм’ера „Дзядоў” таксама ў выкананні „купалаўцаў”. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF