Ніва № 25 (3449), 19 чэрвеня 2022 г.

Па іншым маршруце

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Бывае настальгія па мясцовасцях ранейшага наведвання, асабліва ў час прызабытага дзяцінства, але бывалых і ў іншы час. Вось так уздумалася мне наведаць мясцовасці, распаложаныя на захад ад мясцовай «лініі Керзана», г.зн. ад беластоцка-сямятыцкай шашы — мова пра вёскі па верхняму цячэнню рэчкі Чорнай, левага прытока Нурца.

Яшчэ не так даўно важнай крыніцай транспартнай інфармацыі былі расклады язды пэкаэсаўскіх аўтобусаў. Быў такі аўтобус з Бельска ў Мілейчычы, які праязджаў праз вёску Чорная-Сярэдняя; але яго ўжо бадай ці не больш дзесяці гадоў няма. Ну, калі не ў нейкую Чорную — а іх жа тры: Чорная-Вялікая (даўней Чорная-Каралеўская, пакуль была каралеўскай уласнасцю) у вярхоўях згаданай рэчкі, Чорная-Сярэдняя і Чорная-Царкоўная. Акурат набліжалася свята Узнясення — нагода заглянуць у царкву, пабачыць крыху людзей. Бо ж цяпер, у выніку не толькі дэпапуляцыі вёсак, але і з за санітарных абмежаванняў апошняга часу, магчымасць пагутарыць непасрэдна з людзьмі ўскладнілася.

Рвануўся я ў інтэрнэт шукаць нейкага транспарту ў напрамку Чорнай-Царкоўнай. Але нічога не атрымалася. Тады хаця ў Браньск заглянуць, дзе таксама даўно быў. Ну і паказаўся мне даволі арыгінальны маршрут — не аўтобусам цераз Бельск або Лапы, але спярша чыгункай у Шэпятова, пазней аўтобусам у Цехановец і ўжо адтуль чарговым аўтобусам у Браньск. Па зусім нязведаным мною раней маршруце...

Чалавечае ўяўленне сусвету ахоплівае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF