Ніва № 25 (3449), 19 чэрвеня 2022 г.

Успамін пра Лукаша «Стэпа» Сцепанюка

Юрка БУЙНЮК

Слухаючы ў нядзельную раніцу Радыё Беласток, я пачуў вельмі сумную вестку, што на 44 годзе жыцця памёр журналіст і гукарэжысёр Радыё Рацыя і Radio Eska Лукаш Сцепанюк. У нашым, беларускім, асяроддзі меў ён мянушку «Стэп» ад польскага варыянта ягонага прозвішча: Stepaniuk. Лукаш належаў да майго пакалення людзей, народжаных у канцы 70-80-х гадоў. Ён быў старэйшы за мяне на тры гады. Яго заўчасная смерць для мяне — вялізны шок і глыбокі смутак.

Я вельмі добра ўспамінаю Лукаша. Першы раз я сустрэў яго на падвядзенні вынікаў Агульнапольскага конкурсу беларускай паэзіі і прозы «Дэбют» у Бельскім доме культуры ў Бельску-Падляшскім. Гэта было ў маі 1996 года. Лукаш іграў на піяніна песню на свой верш «Каралева”, а яго сябар Тамаш Лукашук (сын Сяргея Лукашука) спяваў. Пазней 4 верасня 1996 года быў я на канцэрце гурта «Вядро», у якім Лукаш Сцепанюк быў клавішнікам. Тады мы з Лукашом пачыналі вучыцца на першым курсе беларускай філалогіі Універсітэта ў Беластоку. Аднак раней я ў 1999 годзе лавіў Радыё Рацыя ў Малінніках і галасаваў на «Рок-хіт-парад» Радыё Рацыя. Да гэтай пары захавалася ў мяне пісьмо ад 2000 года ад «Стэпа», у якім дзякуе мне за тое, што слухаю Радыё Рацыя. Аднак асабіста Лукаша пазнаў я ў кастрычніку 2000 года. Мы адразу шчыра пасябравалі. Лукаш падарыў мне маленькі радыёпрыёмнік з навушнікамі, на якім, жывучы ў Беластоку, слухаў Радыё Рацыя. Лукаш падарыў мне многа магнітафонных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF