Ніва № 25 (3449), 19 чэрвеня 2022 г.

Хрысціны ў вёсцы

Марыя КУЖАЛЕЎСКАЯ

Нашы падляшскія вёскі гэта найчасцей малыя грамады. Тут часта можам сказаць: «Wiedzą sąsiedzi, kto na czym siedzi». Тут нічога доўга не ўкрыецца. І так, як у сям’і, кожны з жыхароў, а асабліва жанчыны, нейкае слоўца шапнулі цяжарнай, або прыслужыліся добрай парадай, праверанай на сабе. Калі ўжо наступілі радзіны, навіна аб гэтым як рэха неслася па вёсцы. У гэты час нельга было ісці пазычыць што-небудзь. Пасля 2-3 тыдняў ад народзін жанчыны шыкаваліся ў «адведкі». Кожная несла штосьці ад сябе. А то спёшкі-паўзункі, кашулькі, шапачкі, пялюшкі ці пасцель. Усё прыдавалася, калі гэта было першае дзіця. З другім было цяжэй, бо мела ўжо некаторыя рэчы ў «спадчыну». Тыя суседкі, якія больш ведалі маці малога, проста пыталіся, што прынесці. Але кожная старалася прынесці штосьці салодкае, каб дзіцятку пасаладзіць жыццё, каб было яно такое салодкае, як смакоцце прынесенае суседкамі. У адведках маглі ўдзельнічаць толькі замужнія. Дзеўкі не прыходзілі ў адведкі, а мужчынам дык катэгарычна нельга было ісці на іх. Калі нейкі заблытаўся, мусіў уцякаць, бо жанчыны маглі б яго выпусціць у адных кальсонах! Жанчыны, ішоўшы ў адведкі, неслі з сабой дражджавы пірог. Пасля даравання прэзентаў свае торбы адстаўлялі кудысьці на бок. Маці малога павінна была штосьці ўкласці ў тую торбу. Найчасцей гэта былі пірожнае, пірог, цукеркі. Ні адна з адведваючых не павінна выйсці з адведак з парожняй торбай. Вядома, у добрым тоне было выпіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF