Ніва № 25 (3449), 19 чэрвеня 2022 г.

І як з робатам ісці ў пасцель? (ч. 75)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Герку трэба паставіць помнік. Сёння нават некаторым жулікам выстаўляюць розныя помнікі ці нешта падобнае. А той чалавек не належаў да гэтай групы ці катэгорыі. І яшчэ адно: калі б не Герэк ці хто іншы з палітыкаў і правадыроў даў бы селяніну пенсію? І гэта вялікая загадка. У той час я яшчэ належаў да ПАРП — Польскай аб’яднанай рабочай партыі, але ўжо добра ведаў, што гэта адзін абсурд, камедыя і мана. Бо на партыйных сходах гаварылася адно, а на вачах нават простых людзей рабілася іншае і адваротнае. Усюды клікі, як і сёння. І слухаючы замежныя весткі, пераважна з Савецкага Саюза, як гэта «цар і бог» гэтай краіны генсек Леанід Брэжнеў у мірны час атрымаў ваеннае званне маршала і дагнаў у званні героя Савецкага Саюза (а многа перагнаў у іншых медалях і крыжах спадарожнікавых краін, што яму чаплялі на грудзях) самога славутага Жукава, бо таксама залічыўся — «чатырыжды» герой Савецкага Саюза. І яшчэ зрабілі з яго найлепшага «класіка і пісьменніка» СССР. Нават конь мог насмяяцца з такой дзівоснай пародыі. Жукаў, той хаця б і як свет «цвярдзіць» быў надта выдатным стратэгам па ваенных справах. Але гэта быў крывавы стратэг, і я пісаў пра гэта. І памёр гэты герой у 1974 годзе няслаўна і ў нястачы, і амаль усе забылі пра яго. Што ж, чужая нявінная кроў патрабуе помсты, разлічкі і суда — не зямнога. Бо ўсім вядома, што многія крывавыя забойцы і каты савецкага і гітлераўскага перыяду спакойна памерлі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF