Ніва № 25 (3449), 19 чэрвеня 2022 г.

На Свята культуры, на Тройцу

Міра ЛУКША

Сёлетняе — 37-ае Свята беларускай культуры — сабрала шмат людзей у сонечны парк на Плянтах у Беластоку 12 чэрвеня. На сцэне перад фантанам выступілі больш за дваццаць беларускіх калектываў з усёй Беласточчыны, у тым ліку пераможцы чарговага выпуску Фестывалю беларускай песні і падляшскія госці. Пасля таго, як Беларускае грамадска-культурнае таварыства разарвала ўсе кантакты з Беларуссю, не было калектываў гэтай краіны. Пакуль фэст працягваўся, пад беларускім консульствам беларуская і ўкраінская дыяспары ўшанавалі памяць герояў, якія загінулі за свабоду.

Сёлета на свяце не выступіў ні адзін гурт з Беларусі, як гэта было ў мінулыя гады. На гэты раз не былі запрошаны прадстаўнікі амбасады Рэспублікі Беларусь у Варшаве ці консульства ў Беластоку. Гэта звязана з датычнасцю рэжыму Аляксандра Лукашэнкі на баку Расіі ў яе агрэсіі супраць Украіны. Сёлетняя імпрэза таксама стала актам салідарнасці з Украінай, як і нядаўнія канцэрты фестывалю беларускай песні ў рамках раённых і цэнтральнага адборачных спаборніцтваў да 29-га Фестывалю беларускай песні. У першай палове сакавіка ў сувязі з вайной ва Украіне БГКТ (як і іншыя беларускія меншасныя арганізацыі) выступіла з заявай, у якой звярнулася да ўкраінцаў і ўкраінак: «Ніхто і нішто, акрамя вас, не мае права вырашаць, як жыць, як павінна выглядаць ваша краіна. Мы выразна і адназначна выказваем сваё цвёрдае супраціўленне злачыннаму нападу пуцінскай Расіі на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF