Ніва № 25 (3449), 19 чэрвеня 2022 г.

«Беларуская песня 2022 — салідарныя з Украінай»

Аляксей МАРОЗ

У час цэнтральных элімінацый ХХІХ Агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня 2022 — салідарныя з Украінай» запрэзентаваліся 54 выканаўцы, якія заспявалі па адной беларускай песні. Разам на сцэне Гайнаўскага дома культуры 4 чэрвеня выступілі больш за 350 чалавек. Былі гэта пераможцы раённых аглядаў фестывалю ў Бельску-Падляшскім, Гайнаўцы, Беластоку, Дуброве-Беластоцкай і Орлі. У апошняй мясцовасці заспявалі выканаўцы з Сямятыцкай акругі, паколькі ўлады Сямятыч не дазволілі правесці ў сваім горадзе раённых элімінацый фестывалю «Беларуская песня». Гала-канцэрт мае адбыцца восенню, пасля вяртання ўдзельнікаў фестывалю з водпускаў. У гэтым годзе Агульнапольскі фестываль «Беларуская песня» праходзіць пад лозунгам «Салідарныя з Украінай», на што звярнуў увагу старшыня Галоўнага праўлення БГКТ Васіль Сегень, адкрываючы мерапрыемства ў Гайнаўцы. Пандэмічныя абмежаванні ўжо адменены і ўсе ахвотныя маглі свабодна ўвайсці ў Гайнаўскі дом культуры і цешыцца выступленнямі выканаўцаў фестывалю.

— Элімінацыі ўдзельнікаў фестывалю з Сямятыцкай акругі адбыліся ў Орлі, паколькі ўлады Сямятыч і тамашняга дома культуры не далі згоды на правядзенне раённага адбору ў іх горадзе. На працягу апошніх гадоў паяўляецца новае ў жанравай разнавіднасці, выступілі новыя выканаўцы, а якасць прэзентаванай музыкі павышаецца. Мяняюцца нашы калектывы, іх склад, узнікаюць новыя. Цікавым было выступленне на раённым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF