Ніва № 25 (3449), 19 чэрвеня 2022 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (42). Сляза з цукровым дадаткам прамінання

Андрэй СЦЕПАНЮК

Час не спыняецца. Пасля сарака гадоў ад матуральнага экзамену спаткаліся мы, вучні класа „ц” Бельскага беларускага ліцэя ў 1978-1982 гадах, на сяброўскай сустрэчы. Вярнуліся мы ў маладосць, каб паказаць сваю прысутнасць і адзначыць перыяд, які быў пачаткам нашага ўваходу ў „сапраўднае” жыццё. Прыехала нас на гэты раз адзінаццаць асоб: Крыся, Валодзя, Галіна (тая больш скептычная), Галіна (тая заўсёды аптымістычная), Оля, Ірэна, Тамара, Света, Бася, Ёля і я — Андрэй. „Баярскі гасцінец” у Нараўцы прывітаў нас, апрача зычлівасці яго гаспадара спадара Яўгена Астапчука, таксама мноствам паліцыянтаў і іх машын, якія нагадвалі дзе і ў якім перыядзе мы апынуліся. Але на іх не звярталі мы ўвагі. Найважнейшымі ў гэтыя два цёплыя і сонечныя чэрвеньскія дні былі мы. Мы — вучні класа, які надалей трывае, мы — якім хочацца хаця раз на некалькі гадоў быць ізноў разам, мы — дарослыя, змучаныя часта штодзённасцю людзі, якія не забываюць. Аб тым, што не забываем, сведчыў пачатак нашага спаткання — успамін тых, якія не могуць быць разам з намі ў жыццёвай прасторы, але напэўна з намі яны ў сваіх нябесных вандраваннях...

калі ў пачатку навукі ў ліцэі сядзелі мы з Валодзем Руткоўскім

у брудным ад папяросавага дыму рэстаране

які называўся прытульна Бяльшчанкай (другі называўся Падлясянкай

дык былі мы ў старым паводле летапісаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF