Ніва № 25 (3449), 19 чэрвеня 2022 г.

Героі не паміраюць!

Яўген ВАПА

«Беларуская дыяспара Беластока сумесна з украінскай дыяспарай Беластока 12 чэрвеня ў 16.00 запрашаюць на акцыю ўшанавання памяці загінулых беларускіх і ўкраінскіх барацьбітоў за свабоду! З 2020 года па сённяшні дзень у змаганні за Вольную Беларусь загінулі 10 асоб. Іх імёны і прозвішчы вядомыя кожнаму беларусу. Аляксандр Тарайкоўскі, Аляксандр Віхор, Аляксандр Будніцкі, Мікіта Краўцоў, Арцём Парукаў, Генадзі Шутаў, Канстанцін Шышмакоў, Раман Бандарэнка, Вітольд Ашурак, Андрэй Зельцэр. На жаль, ёсць і тыя, каго дзяржаўны тэрор давёў да самагубства. У 2022 годзе на вайне ва Украіне загінулі 6 беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаліся са зброяй у руках супраць расейскай агрэсіі.

Ва Украіне падчас Майдану ў 2014 годзе загінулі 106 асоб (разам з загінулым беларусам Міхаілам Жызнеўскім). Падчас украінскай вайны на Данбасе ў 2014-2019 гадах загінулі 7525 асоб (з іх 3375 грамадзянскіх асоб, каля 4150 украінскіх ваенных).

З пачатку шырокамаштабнага ўварвання расейскай арміі 24 лютага 2022 года ва Украіну загінулі больш за 22 тысяч грамадзян Украіны (з іх 243 асобы — дзеці). Буча, Ірпень, Гостамель, Харкаў, Марыупаль, Мікалаеў, Севераданецк і шматлікія іншыя гарады, якія знішчылі і ў якіх забілі тысячы мірных грамадзян рашысты-«асвабадзіцелі». Вечная ім памяць, павага і ўдзячнасць! Сябры! Прыходзьце пад сіне-жоўтымі сцягамі ў падтрымку Украіны! Бярыце з сабой нашы бел-чырвона-белыя сцягі, украінскія і польскія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF