Ніва № 25 (3449), 19 чэрвеня 2022 г.

Ці лёгка быць еўрапейцам?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Трэцяя сусветная вайна, якая разгарнулася, працягваецца і імаверна будзе яшчэ больш разгарацца на нашых вачах, надзвычай востра акрэсліла пытанні — а што ж такое быць еўрапейцамі, а што ж такое стаць еўрапейцамі, а што ж такое ўрэшце — застацца еўрапейцамі? Мы так часта любілі паўтараць апошнія дзесяцігоддзі гэтае словазлучэнне «еўрапейскія каштоўнасці», што ўжо, праўдападобна, самі перасталі асэнсоўваць тое, што напаўняе гэтае азначэнне. А між тым ужо выразна акрэсліліся два кірункі еўрапейскай дэмакратыі і адпаведных набораў каштоўнасцей, часцяком супрацьлеглых. Адзін — гэта стараеўрапейскі традыцыяналізм, іншы кірунак — новаліберальны мадэрнізм. Раней гэты падзел у паліталогіі называўся падзелам на правых і левых, але відавочна, што гэтыя тэрміны не адлюстроўваюць глыбіні і сутнасці сучаснага ідэалагічнага расколу. Зараз, прыкладам, часта спекулятыўна «жангліруюць» ярлыком «ультраправыя», між тым як «ультралевых» нібыта як і няма. Пра сэнсавае напаўненне тэрмінаў — гэта асобная, і відаць, доўгая размова. Бо часта зараз даводзіцца ў палітыцы, журналістыцы, паліталогіі, грамадазнаўстве сутыкацца з маніпуляцыйнай падменай сутнасці рэчаў.

Вайна як вялікая лакмусавая папера яшчэ больш абвастрыла ўсе гэтыя паняцці і праблемы. З аднаго боку мы бачым вялікую салідарнасць розных еўрапейскіх народаў з Украінай, шматлікія акцыі па зборы сродкаў, асабістыя ахвярныя ўнёскі, цэлыя дабрачынныя грамадскія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF