Ніва № 25 (3449), 19 чэрвеня 2022 г.

«Ваджэнне Кусты» і загадны лад

Ганна КАНДРАЦЮК

Гэта быў той момант! У офісе, дзе праходзіла «Мова нанова», раскрылі дзверы, каб неяк пабольшыць невялічкую прастору памяшкання. І жыццярадасны гоман, песні выліліся проста на вуліцу Сянкевіча, дзе безупынна цягнулі мінакі. Многія з іх са здзіўленнем зазіралі ўсярэдзіну, той-сёй вяртаўся тры крокі назад, каб праверыць пачутае, быццам не верыў сваім вачам і вушам. У вачах беластачан малявалася зайздрасць — вось каму добра! Палескія народныя абрады, каларыт чыстай вады, а калі з вамі інструктар Наталля Сазановіч, дык нават стары пень зрушыцца з месца і падключыцца да гульні.

У гэты раз тэмай лекцыі быў загадны лад, каб пасля моўных практыкаванняў ажывіць сцэнкі троіцкага абраду «Ваджэнне Кусты». Тым больш што на дварэ панавала ўжо летняя аўра і да гульні не трэба было нікога намаўляць. Многія ўдзельнікі курсаў ужо паспелі з сабой пасябраваць і рэгулярна прыходзяць на сустрэчы, бо, як сказала мне адна ўдзельніца, гэта рэсет для душы, прысмак пакінутай радзімы. Сярод той публікі цяжка знайсці кагосьці з падляшскіх туземцаў. Тут рэй вядзе маладая беларуская дыяспара. У пэўны момант мне нават здалося, што я не ў Беластоку а ў Менску. І вельмі цікава было пачуць пра нас, пра падляшоў, пабачаных вачыма Наталлі Сазановіч. Але пра гэта за момомант.

* * *

Хто такая «Куста»?

Гэта самая прыгожая дзяўчына ў вёсцы, цэнтральны персанаж абраду. Яе прыапраналі ад галавы да ног у кляновыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF