Ніва № 24 (3448), 12 чэрвеня 2022 г.

На абмежках крэпасці

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У даведніку ад 1907 года пра цэрквы на тэрыторыі Каралеўства Польскага маем артыкул: «Сяло Аляксандрыйская калонія, Плонскага ўезда, Варшаўскай губерні. Пасля збудавання Новагеоргіеўскай крэпасці на акружаючых яе казённых землях былі паселены сяляне з Пскоўскай губерні. Спачатку яны былі прыхаджанамі Новагеоргіеўскага крапаснога сабора, аднак паколькі яго наведванне было звязана са шматлікімі нявыгадамі, то кіраўніцтва Польскага Царства прызнала патрэбным пабудаваць ім асобны храм. Мураваны храм з пяццю купаламі быў пабудаваны ў 1846 годзе і пасвячаны святой царыцы Аляксандры...».

Мова тут пра царкву ў мясцовасці Станіславова, што зараз за Модлінам у цяперашнім Навадворскім павеце Мазавецкага ваяводства; у царскі час Модлін з 1834 года называўся Новагеоргіеўскам. Мне Модлін доўгі час асацыяваўся з царскім панаваннем, бо там, ва ўзведзеных царскімі будаўнікамі казармах, пераапранаўся я з цывільнай вопраткі ў вайсковую шынель...

А гісторыя крэпасці намнога буйнейшая. Першыя ўмацаванні пабудавалі там шведы ў час славутага «патопу» ў 1655 годзе. Пасля іх выгнання ўмацаванні былі разбураны. Салідную крэпасць у зліцці Віслы і Нарвы загадаў у 1806 годзе пабудаваць Напалеон Банапарт. І ў 1807-1812 гадах была там пад кіраўніцтвам французскіх інжынераў, з прыцягненнем да працы 10-12 тысяч мясцовых сялян, збудавана сучасная на той час крэпасць. Пасля паразы напалеонаўскай арміі ў Расіі, французы пакінулі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF