Ніва № 24 (3448), 12 чэрвеня 2022 г.

У пошуках роднага

Марыя КУЖАЛЕЎСКАЯ

Калі я была малой дзяўчынкай і ведала толькі сваю невялікую вёску і яе жыхароў, якія размаўлялі на мове сваіх продкаў, значыць, вясковай гаворкай, думала, што ўсе людзі так размаўляюць. У маёй малой галоўцы нават не нарадзілася думка, што можа быць іначай. Не было радыё, тэлебачання, а ва ўбогія шасцідзясятыя гады ніхто не траціў грошай на газеты. І так я жыла ў перакананні, што іншай мовы няма. Аж да часу школы. Калі я пайшла ў першы клас, я і мае аднагодкі не ведалі польскай мовы. Трэба было вучыцца ад падстаў. Добра, што наша пані Валянціна Назарук ведала нашу гаворку, таму ўзаемнае паразуменне не было праблемай. А спадарыня Валянціна была вельмі цярплівай і ўсё разумела. Ведала, што ў вёсцы ўсе дзеці размаўляюць «па-просту» і гэта нічыя віна, што не ведаюць польскай мовы. Аднак яе абавязкам было навучыць нас польскай мове.

Пачаткі як заўсёды былі нялёгкія. Паслугоўваліся «злепкамі» слоў. У сказе былі словы і вясковыя, і польскія. Так своеасаблівы кангламерат, вядомы быў толькі нам і нашай пані. З часам штораз лепш карысталіся мы польскай мовай, але між сабой размаўлялі найчасцей па-вясковаму. У галаву нам, вучням, не прыходзіла каб размаўляць па-польску. На доказ таго, што дзеці хутка вучацца, але таксама хутка забываюцца, прыгадаю адзін факт з майго жыцця. Калі кончыла я першы клас, на канікулы забрала мяне мая цёця, якая жыла ў Элку. Першы раз пабачыла я ўсе цуды, такія як ванна, туалет дома ці вада (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF