Ніва № 24 (3448), 12 чэрвеня 2022 г.
Прыродная скарбніца па над межамі ч.(ІІ)Аляксей МАРОЗУдзельнікі праекта «Прыродная скарбніца па над межамі» многаму навучыліся. Былі даклады анлайн з батанікамі, у ходзе якіх вучні пазнавалі сувязі чалавека з прыродай. У Гайнаўскім белліцэі былі ладжаны майстар-класы, адбываліся заняткі ў Падляшскім зельным агародзе ў Карыцінах. — Людзі неразлучна звязаны з прыродай, якая стварае прастору для іх жыцця. Нашы продкі аб гэтым ведалі і ўмела карысталіся дабрадзействамі прыроды. У Карыцінах ліцэісты вучыліся распазнаваць гатункі раслін і карыстацца імі падчас падрыхтоўкі гарбат і іншых раслінных кампазіцый. У нас было таксама многа заняткаў па этнаграфіі. У Карыцінах працуюць добрыя спецыялісты па этнаграфіі, якія ўмела знаёмілі моладзь аб значэнні раслін у жыцці людзей у мінулым. Звярталі ўвагу на яду, вопратку, драўляныя дамы і прадметы выкананыя з раслін. Праз усе этапы людскога жыцця расліны былі з чалавекам. Лячэнне хвароб адбывалася з выкарыстаннем лекавых раслін. Ёсць расліны, якімі карыстаемся толькі ў нас, на Гайнаўшчыне. У нас елі стравы з сямі раслін, якія не выкарыстоўваліся да харчавання ў іншых месцах. Рамонак выкарыстоўваўся ў нас на 11 спосабаў, крапіва — на 14, а палын — на 11. У жыцці нашых продкаў расліны мелі лекавыя, магічныя значэнні, выкарыстоўваліся ў рэлігійным жыцці і абраднасці. Шырокае прымяненне раслін папулярнае было ў мінулым, але і цяпер пачало адраджацца. Планавалі мы паразмаўляць са старэйшымі жыхарамі вёсак (...) |