Ніва № 24 (3448), 12 чэрвеня 2022 г.
Добры гаспадар не толькі прадае, але і набывае (ч.ІІ)Міхал МІНЦЭВІЧЗ войтам Арлянскай гміны Лявонам ПАЎЛЮЧУКОМ размаўляе Міхал Мінцэвіч — Ці будуць новыя ветракі ў гміне? — Я яшчэ раней займаўся гэтай справай. Заявілася ў нас іншая ветраковая фірма. Ветракі можна паставіць толькі на аснове плана загаспадарання; працэдуры доўжацца год. Мы ў гміне прынялі пастанову пра стварэнне плана загаспадарання. Антыветраковы закон прывёў да таго, што трэба захаваць радыус у дзесяць разоў большы, чым вышыня ветрака, а яны мелі быць высокія на 200 метраў (цяперашнія маюць па 150). Чакаем змены законаў; маюць быць разгляданы ў Сейме — адлегласць ад ветрака да найбліжэйшых збудаванняў мае зноў вярнуцца да 500 метраў. Да таго ж, як я размаўляў, цяперашнія фірмы не дазволілі б падключыць да іхніх тых дзвюх-трох новых турбін. А яны мусілі б падключыцца да нейкай лініі, што становіцца ім нерэнтабельным. — Ці ёсць у нас яшчэ іншыя інвестыцыі? — У гэтай кадэнцыі заняліся малазаўважнай справай. Калі будаваць дарогі ці тратуары, то людзі цешацца. А вось справа паляпшэння вады — нехта скажа: вада ў кране была і ёсць. Але калі вада пагоршыцца, тады будзе скандал. Заняўся ўстаноўкамі ачысткі вады. У Орлі паглынулі яны амаль два мільёны. Інвестыцыя зроблена на многа гадоў у будучыню. Зараз завяршаецца ўстаноўка ў Алекшах. Людзі будуць забяспечаны на многія гады, бо ўведзена новая тэхналогія. — Зараз неяк менш аварый (...) |