Ніва № 24 (3448), 12 чэрвеня 2022 г.

Шапка Пуціна

Эва СЦЕПАНЮК

Сярожку Мазура акружылі шчыльным кругом і пад воплескі бежанак-украінак здзерлі з яго лысаватай галавешкі шапку. Адразу пасля імшы, калі народ падаў сабе рукі ў знак прымірэння. Разаблачэнне адбылося на касцельным пляцы, выкладзеным роўнай пліткай, на якой лёгка пакаўзнуцца, асабліва ў дажджлівую нядзельку. Там яго прычакалі мужыкі з вёскі. Схапілі пад рукі і адвялі пад званіцу, на якой братэрска луналі польскія і ўкраінскія сцягі. Але Сярожка, хоць пад нагамі стаяла тэракотавая коўзанка, не згубіў раўнавагі. Выстаяў прама, рукі па швам, як рускі салдат ля кітайскай граніцы. Магчыма з за той вытрымкі ніхто з грамады не асмеліўся даць яму па мордзе, хоць рукі свярбелі. Каб прыдаць учынку сэнс, мужыкі патапталі яшчэ па чарзе яго шапку...

— Шапку Пуціна, — удакладняе Славік К., фермер, муж і бацька сям’і, які найлепш ведае ўсе навінкі ў парафіі.

— Што за цырк? — не веру ў пачутае, бо ўсё напамінае бравурны вясковы перформанс.

— Цырк то пачаўся тады, як Сярожка прыкінуўся экзарцыстам і хацеў аднаго варшавяка з дэпрэсіі выцягнуць, — ужо рагоча Славік.

* * *

Тая шапка Пуціна ўжо так прырасла да іміджу Мазура, што яе не вышпурнуць праз тры пакаленні. У каго не спытаць у Н., кожны спачатку ўсміхнецца, а пасля прыгадае Сярожку і ў адным рэзкім сказе ахарактарызуе яго: to ta kobylocha, co w capce Putina lata. Праўда, яшчэ да таго як з Мазура публічна здзерлі няслаўную шапку, яго абыходзілі як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF