Ніва № 24 (3448), 12 чэрвеня 2022 г.

Карацей...

Міраслаў ГРЫКА

Казка без маралі, але з асцярогай, такая: калісьці пад градам князя Крака пасяліўся цмок, і ён зразу патрабаваў столькі дзевак на сняданак, столькі ягнятак на абед і нарэшце два сытыя валы на вячэру. І таму кожны дзень трэба было яму дагаджаць, нягледзячы на дэфіцыт людзей. У выпадку адмовы цмок пагражаў спаліць замак і забіць яго жыхароў. З такім ультыматумам ён задрамаў, даючы людзям час на прыняцце правільных рашэнняў. Крак спачатку спалохаўся і ўжо збіраўся падпарадкавацца ўльтыматуму, калі выразна разлічыў, што такая дамова з цмокам рана ці позна прывядзе і яго, і яго падданых да эканамічнай руіны, а значыць і да галоднай смерці, не кажучы ўжо пра незваротную страту паненак. Таму замест таго, каб выканаць жаданні цмока, ён разаслаў пасланні да самых выбітных рыцараў з просьбай прыйсці на дапамогу. Ён сам зачыніўся ва ўмацаваным замку, абяцаючы пераможцы шлюб са сваёй цнатлівай дачкой і ўладу. І так рыцары не падвялі і ў вялікай колькасці прыйшлі ў град Крака. Справа простая: забіць цмока! Не ведаю, колькі рыцараў загінула, а колькі баязліва ўцякло з поля бою, і след па іх прастыў. Але трэба меркаваць, што рыцараў у рэшце рэшт не стала, таму справу ўзяў на сябе спрытны чаляднік — ці то шаўчук, ці то каладзяйчук, ці то пекарчук, ці то звычайны валацуга, прынамсі, выразная антрапалагічная фігура, якая таксама была персаніфікацыяй юнацтва без плям склератычнага апартунізму і калектыўнага толку, пазбаўленага атавістычных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF