Ніва № 24 (3448), 12 чэрвеня 2022 г.

Зона расейшчыны

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Там, дзе «русский язык» — там непазбежна расейская агрэсія, адсталасць, дэградацыя і вайна. Не абавязкова ўсе гэтыя кампаненты-складнікі, але бальшыня з іх дакладна. Прыгадаем тую частку Малдовы, якая завецца Прыднястроўем ці Трыністрыяй. Прыгадаем Крым і захопленую Расеяй у 2014 годзе частку ўкраінскага Данбаса. І нарэшце — самае горкае для нас — прыгадаем Беларусь, якая ўжо столькі часу зазнае сапраўдны здзек над сваёй культурай і мовай. Наяўнасць на нейкай тэрыторыі носьбітаў расейскай мовы — гэта неадменная падстава для Масквы прыйсці «бараніць» і «вызваляць» гэтых носьбітаў. І чарговая вайна супраць Украіны была развязана Крамлём менавіта пад знакам абароны нібыта дыскрымінаванага расейскамоўнага насельніцтва, якое апошнімі месяцамі напоўніцу зазнала ўсе жудасці такога «вызвалення». Прычым у гэтай вайне змяшалася ўсё. Жахлівым палітычна-крывавым фарсам выглядае тое, як напаўпісьменныя ў расейскай мове прадстаўнікі розных народаў імперскай Расеі (бураты, татары, калмыкі, дагестанцы, якуты ды многія іншыя) «дэнацыфікуюць» чыста расейскамоўных жыхароў Харкава ці гарадоў Луганшчыны.

У Беларусі ўкараненне чужога няўхільна ўкараняецца ўжо больш чым чвэрць стагоддзя. І працэсу гэтаму не відаць канца. На мінулым тыдні чарговы міністр адукацыі (прозвішча яго нават не мае ніякага значэння) заявіў пра празмернае напаўненне школ Беларусі замежнымі мовамі. Так што прынята рашэнне скараціць колькасць гадзін на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF