Ніва № 24 (3448), 12 чэрвеня 2022 г.
Жывая бібліятэка ГарадокМіра ЛУКШАЗноў сабраліся гарадоцкія літаратары. Шмат з тых, хто аднаўляў і падтрымліваў жывое гарадоцкае апісванне жыцця, адышлі — Ніна Цыванюк, Анатоль Парэбмскі, Надзея Дудзік, Кастусь Казлоўскі... Літаратурная група «Каласы» ўзнікла была восенню 2000 года па ініцыятыве Янкі Карповіча. Ад пачатку руль узяў Кастусь Казлоўскі (памёр вясной 2012 года). У групе дзейнічаў з дзясятак літаратурных аматараў з Гарадка і ваколіц. Працягвалі багатую традыцыю пісьменнасці Гарадоцкай зямлі. Менавіта тут гетман Ян Хадкевіч заснаваў быў першую друкарню (у Блудаве, сённяшнім Заблудаве). У суседніх Мастаўлянах нарадзіўся кіраўнік Студзеньскага паўстання Кастусь Каліноўскі, які выдаваў першую беларускамоўную газету «Мужыцкая праўда». Наступнай такой газетай, якая дайшла да мясцовых жыхароў, стала «Наша Ніва», якая выходзіла з 1906 года ў Вільні. Менавіта ў гэтай газеце друкавалі свае вершы Сцяпан Пятэльскі (ён жа «Арол») з Гарадка і Янук Дарашкевіч (ён жа «Каршун») з Меляшкоў, — адзначае ў сваіх аналах Гарадоцкая бібліятэка. — У Страшаве нарадзіўся Аляксей Карпюк, камандзір партызанскага атрада імя К. Каліноўскага, пазней беларускі пісьменнік. Багатая літаратурная спадчына натхняла творчасць Літаратурнага гуртка, у рэчышчы беларускай прымаўкі «што напішаш пяром, не высечаш тапаром». У групу ўваходзілі людзі сталага ўзросту, а таксама моладзь, якая піша на польскай і беларускай мовах. Тэматыка напісаных вершаў і прозы — ад апісанняў (...) |