Ніва № 23 (3447), 05 чэрвеня 2022 г.

Пераможцам

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Цягам апошніх чатырох стагоддзяў, як падлічылі гісторыкі, на тэрыторыі Польшчы загінула каля дваццаці мільёнаў жаўнераў з розных краін Еўропы; шмат у ходзе Другой сусветнай вайны. Пахаваны яны на больш чым тысяча вайсковых могілак...

Адной з найбольш знакавых вайсковых некраполій у Польшчы з’яўляюцца варшаўскія могілкі савецкіх байцоў. Былі яны заснаваны ў 1949-1950 гадах, а афіцыйна адкрыты 9 мая 1950 года. Спачывае ў іх каля дваццаці дзвюх тысяч байцоў са складу Першага беларускага фронту. Не ўсе яны загінулі ў непасрэдных баях за Варшаву ў 1944-1945 гадах. Целы многіх з іх былі перапахаваны ў час ладжання могілак з шырокага варшаўскага наваколля, м.інш. з Блоня, Варкі, Кабылкі, Легіянова, Мінска-Мазавецкага, Атвоцка, Радзыміна, Саколава-Падляшскага, Сахачава, Вялішава, Вірава, Косава-Ляцкага, Садоўна, Суляюўка, Тарчына...

Могілкавы комплекс быў збудаваны паводле канонаў сацрэалізму, устаноўленых у краінах г.зв. сацыялістычнага лагера. У цэнтры шырокая алея, вядучая да абеліска 35-метровай вышыні, побач якога дзве скульптуры байцоў і два барэльефы з працоўнымі. Астанкі пакояцца ў 540 брацкіх ананімных магілах і ў 294 пайменных. На абеліску дзве эпітафіі: па-польску і па-расійску: «Вечная памяць геройскім байцам непераможнай Савецкай Арміі, загінулым у баях з гітлераўскімі захопнікамі за вызваленне Польшчы і нашай сталіцы Варшавы». Так было да 2015 года, калі змест быў папраўлены: «На памяць байцоў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF