Ніва № 23 (3447), 05 чэрвеня 2022 г.

Паўліна ад стрыжоў

Міра ЛУКША

Паўліна Карчэўская з мастацкай беластоцкай аматарскай групы «Містраль» прыехала са сваімі карцінамі ў Бельскую бібліятэку, што па вуліцы Казімяжоўскай. Не адна — разам з дзяўчатамі, якія займаюцца натуральным спевам, і мамай — мастачкай з Ломжы.

Яе сяброўкі з «Містраля» — у большасці аматаркі, звязаныя з «немастацкімі» прафесіямі, рыхтуюць цяпер ілюстрацыі да кнігі сваёй каляжанкі Міры Лукшы «Лялькі не старэюць» (вернісаж прац і размова пра кнігу адбудзецца таксама ў Бельску).

Паўліна Карчэўская — выпускніца Тэатральнай акадэміі ў Беластоку. Некалькі гадоў звязана з тэатрам «Вершалін». Скончыла аспірантуру ў галіне кіравання праектамі Еўрапейскага саюза; сузаснавальніца мастацкага калектыву «Аніма Віліс» (рэалізацыя мастацкіх праектаў з удзелам людзей з інтэлектуальнымі абмежаваннямі, у тым ліку праекта «Пяць нячыстых прыёмаў — Дотык», які праводзіцца ў рамках «Даткні тэатр» у Лодзі, спектакляў «Шалёная Маргарэт — гісторыя памылкі атрыбуцыі» ў рамках Дзён сучаснага мастацтва ў Беластоку), праводзіла тэатральныя заняткі ў рамках праекта «Тэатр — маё акно ў свет» пад «Усведамленне цела, праца ў камандзе, рытм». Прымала ўдзел у агульнанацыянальным праекце для маладых лідараў мясцовых суполак «Start up. Лабараторыі акцый і ідэй супраць мовы варожасці», арганізаваных фондам Humanity In Action Polska ў партнёрстве з Асацыяцыяй маладых журналістаў POLIS у супрацоўніцтве з Кааліцыяй супраць мовы нянавісці, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF