Ніва № 23 (3447), 05 чэрвеня 2022 г.

Развітанне з ілюзіямі (ч. 73)

Мікалай ПАНФІЛЮК

У Брэсце я не пачуў ні аднаго беларускага слова, апрача ад маіх сваякоў. Яны не забылі роднай гаворкі. Але дзядзька Ванька выключна гутарыў з намі толькі па-расейску, гэта не дзядзька Мішка і яго дзеці. І мяне вельмі здзівіла, што ў кожным ларку-кіёску да прадаўшчыцы ляцелі словы «дзевачка, падай то і то». Які гэта дурань «ахрысціў» прадаўшчыц крам, ларкоў... такім словам? Дзевачкай была надта маладая дзяўчына, але не старая чарапаха, якой ужо пераваліла за 40-50 гадоў. Якая ж яна дзевачка? І аднаго дня мы з жонкай паехалі на аўтобусе да другога дзядзькі Мішы ў вёску Кашылава, а гэта нейкіх 20 кіламетраў ад Брэста. Дарога-шаша выбоістая, няроўная і пакрытая гравіем. Аўтобусам трасе, але едзем і глядзім у вокны машыны і сузіраем панараму савецкага раю. А было на што паглядзець. Там добра відна поле і як вокам акінуць аж па самы гарызонт і на многія кіламетры ўздоўж шашы расце авёс і яшчэ раз авёс. Авёс вышэй калена, а навокал яго буйна расце чартапалох і ён намнога вышэйшы ад аўса і яго два разы больш як шляхетнай расліны — аўса. І гэта вялікі абшар такога плёну і карысці. І калі гэта я ўбачыў, дык мой аўтарытэт да любімай партыі ПАРП крута абарваў і я зразумеў: партыя на сваіх сходах і сустрэчах лжэ людзям у жывыя вочы. Дык падумаў я: не дарам і ёсць прычыны, чаму гэта Савецкі Саюз штогод імпартуе ад сваіх ворагаў: ЗША, Канады, Аўстраліі... збожжа і плаціць за гэта салона. Здабытым за год сваім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF