Ніва № 23 (3447), 05 чэрвеня 2022 г.

Прыродная скарбніца па над межамі

Аляксей МАРОЗ

Сувязі паміж прыродай, традыцыямі і культурай мясцовых беларусаў мела даследаваць моладзь і іх апекуны па абодвух баках польска-беларускай мяжы. У Белавежскім нацыянальным парку 3 сакавіка 2020 года быа падпісана дамова на рэалізацыю вучнямі і настаўнікамі Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы і Дзяржаўнай установай адукацыі «Сярэдняй школай № 3 горада Пінска» трансгранічнага праекта «Прыродная скарбніца па над межамі». Майстар-класы і астатнія заняткі мелі адбывацца ў памяшканнях і на прыродзе ў Гайнаўскім павеце і на Піншчыне, прадбачваліся будова адукацыйных прыродна-культурных цэнтраў у будынках Гайнаўскага белліцэя і Пінскай Сярэдняй школы № 3, а таксама выданне адукацыйных матэрыялаў. Знаёмства з расліннасцю рэгіёнаў Белавежскай пушчы і Піншчыны мела адбывацца з улікам мясцовых традыцый і культуры, у тым ліку матэрыяльнай, якія ў жыцці беларусаў па абодвух баках мяжы суіснавалі ад пакаленняў неразлучна з мясцовай прыродай. Аднак зараз пасля падпісання праекта свет спасцігла пандэмія каранавіруса і ў Гайнаўскім белліцэі распачалося доўгатэрміновае дыстанцыйнае навучанне. Нават калі вучні вярнуліся за парты, праект стаў рэалізавацца ў абмежаваным выглядзе, але ўсё ж пад лозунгам «па над межамі».

Абмежаваная рэалізацыя праекта

— Трансгранічны праект «Прыродная скарбніца па над межамі» мы пісалі супольна з беларускімі калегамі. Яны прыязджалі да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF