Ніва № 23 (3447), 05 чэрвеня 2022 г.

Добры гаспадар не толькі прадае, але і набывае (ч.І)

Міхал МІНЦЭВІЧ

З войтам Арлянскай гміны Лявонам ПАЎЛЮЧУКОМ размаўляе Міхал Мінцэвіч

— Што ў сёлетнім выканаўчым плане?

— У бягучым 2022 годзе прадаўжаем інвестыцыі, якія пачалі раней. У прынцыпе інвестыцыі доўжацца некалькі гадоў. Пачынаюцца яны ад г.зв. папералогіі — атрымання ўсялякіх дазволаў, праектавання... А гэта патрабуе часу. Да таго ж перыяд неспрыяльны, якога дагэтуль не было. І пачаўся ён амаль з пачаткам майго ўступлення на пасаду — пандэмія, абвастрэнні, дыстанцыйная праца. А ўсё трэба было ўзгадняць з іншымі ўстановамі, а гэта ж доўжыцца, нягледзячы на тое, што працавалі нармальна, недыстанцыйна. Не маглі ж закрыць нашай управы, бо маем па адным чалавеку на канкрэтную дзейнасць — не так, як у буйных установах. Напрыклад, пасылаем нейкія дакументы ў іншыя інстытуцыі, а там чыноўнікі працуюць дыстанцыйна і ўсё цягнецца месяцамі.

Хаця пандэмія яшчэ не саступіла, але маем яе на ўвазе. Таксама маем дачыненне з украінскімі бежанцамі. У нас няма такіх свабодных чыноўнікаў, якія б займаліся гэтай справай. І яны мусяць адкласці набок свае абавязкі і заняцца тымі, якія былі нам навязаны і патрабуюць неадкладнага афармлення.

На тэрыторыі гміны шмат інвестыцый. Працую ўжо многа гадоў у арлянскай Гміннай управе, але дагэтуль не ўдалося, так як у цяперашняй кадэнцыі, здабыць для гміны такіх вялікіх еўрасаюзных і краёвых грошай. Вось, да 2019 года выконвалі інвестыцыі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF