Ніва № 23 (3447), 05 чэрвеня 2022 г.

Украіна змагаецца за права пісаць, выдаваць і чытаць кнігі па-ўкраінску

Уршуля ПАЛЮХОВІЧ

З чым, як не з Украінай можа асацыявацца прозвішча Стэповычка? Свабода, патрэба прасторы, любоў, але і «цвёрдасць стэпу пад нагамі», гэта ўсё зафіксаванае ў вершах Лесі Стэповычкі. 29 траўня ў клубе «Свенты спокуй», што ў Любліне, прайшла літаратурная сустрэча з паэтэсай, пісьменніцай і перакладчыцай з Дняпра.

Леся Стэповічка (Аляксандра Нестораўна Булах) — украінская паэтка, перакладчыца, празаік, публіцыстка, мадэратар і актыўная ўдзельніца літаратурнага працэсу Прыдняпроўя. Член Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны, заслужаны дзеяч культуры Украіны. У 1976 годзе скончыла рамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэта Днепрапятроўскага дзяржаўнага ўніверсітэта і аспірантуру пры кафедры нямецкай мовы гэтага ж універсітэта. Аўтар кандыдацкай дысертацыі па германістыцы. Доўгі час выкладала на кафедры нямецкай мовы Днепрапятроўскага дзяржаўнага ўніверсітэта і на кафедры замежных моў Днепрапятроўскага металургічнага інстытута.

Паэтычны зборнік «Сэрца ў палоне» свежы і першы двухмоўны зборнік, выдадзены на польскай і ўкраінскай мовах. Перакладам займаўся Тадэй Карабовіч, паэт і папулярызатар украінскай літаратуры ў Польшчы. Кніга ўяўляе сабой дзённік пачуццяў, сама назва раскрывае чытачу змест — каханне. Леся таксама з’яўляецца аўтарам палымяных і важных вершаў, прысвечаных незалежнасці Украіны, сама ўдзельнічала ў абедзвюх рэвалюцыях і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF