Ніва № 23 (3447), 05 чэрвеня 2022 г.

Краіна для жыцця — ці толькі мара?

Яўген ВАПА

«Беларуская дыяспара Беластока запрашае на акцыю з нагоды Дня міжнароднай салідарнасці з Беларуссю. Мерапрыемства пройдзе 29 траўня, у 15.00 па адрасе Białystok, Elektryczna 9. Мы, беларусы, зараз глядзім проста ў вочы болю. І як жа ж важна не адводзіць позірку. Быць у гэтым супольным болі, памятаць пра кожнага забітага і зняволенага, прагнуць расплаты і справядлівасці, захоўваць у сэрцы надзею. Нагадваць свету пра Беларусь, крычаць аб ёй ва ўвесь голас. І яшчэ. І яшчэ. І яшчэ. Далучайцеся да акцыі. А калі не хочаце/не можаце прыйсці, у гэты (альбо любы іншы) дзень, распавядзіце сваім польскім знаёмым/калегам/суседзям пра тое, што дзеецца ў нас на Радзіме. Праўда з намі!»

Такі менавіта зварот-заклік у мінулую нядзелю распаўсюджваў нястомны Ян Абадоўскі ў сацыяльных сетках і медыя, каб нагадаць яшчэ раз пра праблему беларускіх палітвязняў і патрэбу салідарнасці з украінскім народам у ягонай вайне з расейскім захопнікам. Тут крышку сухой гісторыі, але без яе нікому не ўдасца ўцячы ад праўды і ўперад. Нават сённяшнія палітычныя злачынцы Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка — апрача Божага суда, калі пазбегнуць правасуддзя, то і так гісторыя беларускага народа выставіць ім сваю ацэнку з нацыянальнага пункту гледжання. А апошнія два гады для чалавецтва, для нас беларусаў, ці ўкраінцаў — гэта проста кашмар і ўдар па палітычным выжыванні. Усё гэта не на фоне, а ў рэальнасці ковіднай бяды, смерцяў і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF