Ніва № 23 (3447), 05 чэрвеня 2022 г.

Каб толькі салавей спяваў

Міраслаў ГРЫКА

Рыначак — па аўторках. У Нарве. Лета — час працяглых сеймікаў, падчас якіх каментуюцца актуальныя падзеі і выціраюцца мясцовыя меркаванні. Зімой, калі холадна, страх рот раскрыць, дык толькі ідзе гандаль. Усім, што выгадна купіць-прадаць. Базар — рыначак вялікіх спрэчак пра ўсё і ні пра што. Прынамсі, раней так было. На Падляшшы ў кожным буйным горадзе быў свой базарны дзень. Гандаль — гэта адно, а цікаўнасць да таго, што і як, хто з кім, за што і чаму — іншае. Калі ўсё абагуліць, базар быў цэнтрам мясцовай гандлёва-інфармацыйнай сеткі. Гандляваць і ведаць — вось гэта па-людску. Ды сёння ахвотных абмяняць сельгаспрадукцыю становіцца ўсё менш, бо ў сеткавай краме можна купіць танней і даведацца больш з тэлевізара. Розніца ў якасці, а не ў прадуктах. Цэны ў краме жорсткія, а на базары можна патаргавацца, і абодва бакі заўсёды застаюцца задаволеныя. Пакупнік, таму што купіў бульбу танней, прадавец, таму што прадаў яе з прыбыткам. Калі культура базарнага сейміка яшчэ не знікла, дык дзякуючы жанчынам. Толькі на рынку ў аўторак я бачу іх вялікімі групамі — узбуджаных, пагружаных у займальную размову. Бачу, бо не адважыўся б да іх далучыцца. Гэтая гамонка чыста жаночая, «спаднічная» — не «нагавічная», мужчынская. Вы не пачуеце там слоў «к...» або «х...». Фраза сказа, эмацыянальны рытм і сінтаксічны парадак у іх адрозніваюцца, чым у канкрэтна мужыцкіх. Чорт іх ведае, што сказаць, а чаго, крый божа, не сказаць. Аб (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF