Ніва № 23 (3447), 05 чэрвеня 2022 г.

Такая розная Еўропа

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Пасля трох месяцаў адкрытага ваеннага ўварвання Расеі ва Украіну сітуацыя з некаторымі невядомымі ці сумнеўнымі палітычнымі акалічнасцямі выразна праяснілася. Адным з лагічных пытанняў доўгі час заставалася тое, чаму ўсё ж крамлёўская чалавеканенавісніцкая вярхушка ці канкрэтна яе лідар Пуцін наважыліся на такую ваенную агрэсію, якая бальшыні зараз падаецца авантурай? Задамося тут адваротным пытаннем — ці такая ўжо гэта была авантура? Пры больш дэталёвым аналізе цяпер выразна відаць, што прынамсі ўсе знешнепалітычныя рызыкі Масквой былі выдатна пралічаныя. Разлік быў на тое, што цягам тыдня імкліва ўдасца захапіць бальшыню тэрыторыі Украіны ўключна з Кіевам, а іншыя моцныя гэтага свету (Германія, Францыя, ЗША) выкажуць традыцыйную «заклапочанасць» і на словах асудзяць агрэсію, а пасля неадкладна прыступяць да сваёй традыцыйнай рэал-палітык і шчыльнай эканамічнай супрацы з Расеяй, што стратэгічна дасць магчымасць Маскве аддыхацца, «пераварыць» Украіну ў сваім імперскім страўніку і спакойна рыхтавацца да далейшай экспансіі — ужо на тэрыторыі краін Балтыі, Малдовы і нават Польшчы.

Напярэдадні пачатку новай вайны 24 лютага нават кіраўнік ЦРУ ЗША Уільям Бёрнс (ранейшы амбасадар Амерыкі ў Расеі) прывёз у Белы дом вестачку, што за тры дні «усё будзе вырашана» і трэба неадкладна прадаставіць Уладзіміру Зяленскаму прытулак, што адміністрацыя Джо Байдэна адразу і зрабіла. А як умее Заходняя Еўропа замацоўваць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF