Ніва № 23 (3447), 05 чэрвеня 2022 г.

Цяжка аддзяліць актывізм ад мастацтва. Размова з Янай Шостак.

Іаанна ДАЛЕЦКАЯ

У рамках Дзён сучаснага мастацтва ў Беластоку выступіла Яна Шостак прэзентуючы «Stand up (For Your Rights) Comedy» («За вашы правы»). Матэрыялам для мастацтва тут з’яўляецца жыццё Яны, яе розныя ролі, увасабленні, перформансы.

Іаанна Далецкая: — Чаму Крыкуха з Твайго апошняга стэндапа не крычыць?

Яна Шостак: — Цяпер я крычу па-іншаму. Найперш шляхам ажыццяўлення дзейнасці на польска-ўкраінскай мяжы. «Крыкуха» — гэта таксама спроба перапрацоўкі і злаўлення дыстанцыі да рэчаіснасці, у якой аднаго крыку ўжо недастаткова. Часы становяцца ўсё больш рэзкімі, і трэба знайсці спосаб крычаць па-іншаму, каб прыцягнуць увагу людзей. Усім усё хутка надакучае. Гэта добра бачна ў кантэксце вайны ва Украіне, пра якую польскія СМІ пішуць усё менш і радзей, бо колькі ж можна ўсё пра тое ж самае. Тут павінна ўкрочыць мастацтва, якое прыцягвае ўвагу да тэмы рознымі іншымі «прывабнымі» спосабамі.

— Твая ўражлівасць прымушае рэагаваць спантанна і адразу знайсці патрэбную форму, як у выпадку з акцыямі „Call to me, papa” («Патэлефануй мне, тата») ці «Крыку для Беларусі». Адкуль гэта адчуванне?

— Я эксгібіцыяністычны звер. Там шмат вакол адбываецца, жывём у эпоху рэміксу. Сёння цяжка аддзяліць актывізм і мастацтва.

— А як адчувае сябе Яна Шостак, карыстаючыся целам Яны Шостак?

— Ну, што ж, гэта самы танны матэрыял для выкарыстання (смяецца).

— У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF