Ніва № 22 (3446), 29 мая 2022 г.

Ратуша

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Мечыслаў Арловіч, міжваенны энтузіяст краязнаўства, так у палове 1930-х гадоў пісаў у турдаведніку пра Беластоцкае ваяводства: «Бельск, распаложаны над ракою Белай, прытокам Арлянкі, з’яўляецца даўнім горадам. Паводле рускіх летапісцаў заснаваў яго ў ХІ стагоддзі вялікі князь Яраслаў, пасля быў заняты князем Уладзімірам Валынскім. Напэўна быў ужо да татарскага нашэсця, бо хронікі згадваюць пра яго знішчэнне ў 1240 годзе. Пасля разам з Падляшшам быў заняты літоўцамі. У 1377 годзе горад знішчылі крыжакі, аднак не здабылі замка. Гарадскую прывілею атрымаў у 1430 годзе ад вялікага князя Вітаўта. У мясцовым замку часта затрымліваліся каралі, едучы на паляванні ў Белавежскую пушчу. На з’ездзе ў Бельску ў 1564 годзе кароль Жыгімонт Аўгуст з прымасам Якубам Уханскім меркавалі пра заключэнне уніі з Літвою. Бельск быў да падзелаў Польшчы сталіцай адной з трох зямель Падляшскага ваяводства, якая дзялілася на Браньскі, Тыкоцінскі і Суражскі паветы. Мясцовае староства кароль Станіслаў Аўгуст прызначыў у 1775 годзе сваёй сястры Ізабелі Браніцкай. (...) Даволі прасторны рынак быў сапсаваны ўзвядзеннем пасярэдзіне яго прыватных дамоў. Тыя дамы, як і шматлікія крамы забіраюць шмат абаяння старой ратушы з вежай з XVIII стагоддзя, што пасярэдзіне рынку. Падобна ж яе муры паходзяць са значна даўнейшай эпохі».

Адно два сказы прысвяціў Арловіч абаяльнай, паводле яго, бельскай ратушы. А тая ратуша мае і сваю гісторыю, якія розныя іншыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF