Ніва № 22 (3446), 29 мая 2022 г.

Незычыйная нядзеля пасля Пасхі ў Такарах

Юрка БУЙНЮК

Раніцаю ў чацвёртую нядзелю пасля праваслаўнай Пасхі я выбраўся ў Такары. Гэта было магчымае дзякуючы майму прыяцелю Янку, які з жонкай і дзецьмі на аўтамашыне забраў мяне з Беластока. З Янкам мы пазнаёміліся ў Бельскім белліцэі ў 1996 годзе. Янка першы раз запрасіў мяне на свята ў дзень маіх імянін, на Юрыя, на багаслужбу ў каплічцы ў Стрыках. Пасля на абедзе я пазнаёміўся з манахам з Кастамлотаў, які зараз з’яўляецца ўласнікам зямлі па дарозе ў Такары. Мы ехалі па нядаўна адрамантаванай дарозе з Беластока цераз Жэпнікі. Гутарылі па-свойму, а калі Янка звяртаўся да дзяцей па-польску, дык ягоная жонка ляпала па плячы і казала: «Говоры по-нашому».

Па дарозе ў Такары за Чаромхай мы мінулі пляц, на якім ляжаў на зямлі плот, які будзе пастаўлены на польска-беларускай мяжы. Бацька Янкі, айцец Яўген Хадакоўскі, з 2010 года з’яўляецца настаяцелем праваслаўнага прыхода Іконы Божай Маці Усіх Смуткуючых Радасць у Такарах. Царква знаходзіцца ва ўрочышчы Катэрка ў пару кіламетрах ад вёскі. Такары гэта ў большасці каталіцкая вёска.

Насупраць плябаніі ў Такарах стаіць каля пяцідзесяці жылых кантэйнераў, у якіх кватаруюць жаўнеры, якіх відаць на вясковай вуліцы. Пры дарозе да Такароў стаяць аўтамашыны войска і паліцыі. Бацюшка казаў, што зараз не кантралююць мясцовых, але пару месяцаў назад кантролі войска і паліцыі былі паўсюднай з’явай.

Парафія ў Такарах праўдападобна паўстала на зломе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF