Ніва № 22 (3446), 29 мая 2022 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (41). Быць дзіцём

Андрэй СЦЕПАНЮК

Калі напружанасць штодзённага жыцця даводзіць да мала аптымістычных канстатацый, каб не пападаць у дзірку чорнай роспачы, час ад часу трэба шукаць месца, у якім чалавек адчувае сябе бяспечна. Без такіх хвілін жыць цяжка, але і нялёгка такія месцы знайсці. Зразумела, кожнаму па яго волі і яго патрэбах, але амаль усіх цягне тады ў мінулае, з якога забываюцца здарэнні кепскія, а застаюцца прыемныя і натхняльныя. А дзе былі мы найбольш бяспечнымі і адкуль не хацелі ўцякаць? У руках маці, цёплым яе дотыку і ласкавым голасе яе слоў. Дзяцінства, якім бы яно не было, явіцца аазісам спакою і дабра, і што важнае, запоўненае яно звычайнымі чалавечымі пачуццямі, аб якіх так часта забываем у сваёй даросласці. Ці хтосьці потым так часта гаварыў вам аб сваім каханні? Шчырым, простым і добра зразумелым... І да таго яшчэ казкі і аповеды, якія раўнялі свет „homo sapiens” са светам усіх звяроў і з’яў прыроды, аб якіх толькі што пачыналася жыццёвая размова...

Тут ва ўсім —

Мама.

Адна вялікая ласка

ад зямлі да нябёс.

Шчымліваю праўдай

сплывае вада —

Пціч у Прыпяць,

жыццё ў таемны працяг.

І я табой станаўлюся —

Мама.

Галіна Тварановіч, Тут ва ўсім

* * *

Бабуля і дзядуля гэта постаці, якія ў амаль кожным жыцці адыгралі сваю неверагодную (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF