Ніва № 22 (3446), 29 мая 2022 г.

Я ўсё бліжэй да цябе

Іаанна ДАЛЕЦКАЯ

Акцыяй «Адзін дзень» мастацкага калектыву Public Movement «Грамадскі рух» галерэя «Арсенал» закрыла польскую выставу сучаснага беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Беластоку. Шматгадзінная серыя перформансаў, арганізаваных у месцах, дзе адзначаюць гістарычную памяць горада або праяўляюць грамадзянскія адносіны, намякаюць на цяперашняе становішча бежанцаў з Усходу.

Public Movement — сусветна вядомая група ізраільскіх перформераў, створаная ў 2006 годзе Данай Яхаломі і Омерам Крыгерам. Яна працуе ў публічнай прасторы, дзе даследуе формы палітычнага і грамадскага ладу, выяўляе схаваныя сітуацыі і паказвае сваё асабістае стаўленне да «нейтральных», калектыўных рытуалаў, напрыклад у Лодзі, акрамя антысеміцкіх лозунгаў, мастакі малявалі зоркі Давіда ў правільнай форме на мурах. У Беластоку перад Помнікам Героям Беласточчыны разам з жыхарамі плялі на драцяной сетцы «Уражлівасць». Як памятаем, вялізная скульптура ўшаноўвае памяць жыхароў Беласточчыны, якія загінулі за свабоду краіны і была адкрыта ў 1975 годзе. У рамках дэкамунізацыі група жыхароў спачатку самавольна ўсталявала на галаву арла металічную карону і словы: «Бог, Гонар, Айчына», а неўзабаве яшчэ адна група, таксама самавольна, дадала папярочны надпіс «Незалежнасць». У такім выглядзе помнік адных пужае, іншых смешыць, а камусьці вельмі падабаецца. Адну з магчымых стратэгій абыходжання з аўтарскімі аб’ектамі ў публічнай прасторы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF