Ніва № 22 (3446), 29 мая 2022 г.

Зачараваны свет нараўчанскіх макатак

Аляксей МАРОЗ

У Нараўчанскай гміне захоўваецца многа каштоўных макатак, якія сфатаграфаваныя, памераныя і апісаныя. Дыгіталізацыю макатак у рамках праекта «Зачараваны свет макатак», рэалізаванага аб’яднаннем «Ятрышнік» з Міхнаўкі і Гмінным асяродкам культуры ў Нараўцы, выканалі працаўніцы ГАК Кацярына Бяляўская і Нэля Харкевіч. Разнародныя, цікавыя і незвычайныя на свой спосаб макаткі былі таксама сфатаграфаваны, калі экспанаваліся на выставе ў Галерэі імя Тамары Саланевіч у Нараўцы. Макаткі, выкананыя, між іншым, у трыццатых гадах мінулага стагоддзя ў Елянцы і іншыя невялікіх памераў дэкаратыўныя тканіны на сцяну, якія складаюць частку вялікай калекцыі макатак, знаходзяцца зараз на пастаяннай экспазіцыі ў Нараўчанскай галерэі. У ноч музеяў 14 мая ў Галерэі імя Тамары Саланевіч у Нараўцы яе загадчыца Кацярына Бяляўская распавяла наведвальнікам пра макаткі, ручнікі і іншае рукадзелле, сабраныя галерэяй. Гаварыла пра фотавыстаўку, прысвечаную патронцы галерэі Тамары Саланевіч і звярнула ўвагу на працы — плён арганізаваных у Нараўчанскай гміне мастацкіх пленэраў.

— У нашай галерэі працуе пастаянная выстава найстарэйшых макатак з Нараўчанскай гміны і макатак, якія выклікаюць найбольшае зацікаўленне нашых наведвальнікаў. Мы іх пазычылі ад жыхароў нашай гміны. Макаткі вышываныя на чорным сукне, якія бачым на нашай экспазіцыі, у нас сустракаюцца радчэй. Якраз макаткі на экспазіцыі вышыла ў 1933 годзе на чорным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF